Гучы, родная мова!

22 февраля 2025
Гучы, родная мова!

      Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе – iнтэрнаце была праведзена гульня-конкурс «Гучы, родная мова!», дзе навучэнцы знаёмiлiся з беларускiмi народнымi гульнямi, адгадвалi загадкi на беларускай мове, удзельнiчалi у вiктарынах i конкурсах, а таксама  было аформлена калектыунае арт-пано “Маё любімае слова па-беларуску” i выстава дзiцячых малюнкау  «Па старонках беларускiх казак». Гэта акцыя ладзілася, каб звярнуць увагу на гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі,  якімі падзяліліся навучэнцы, былі: матуля, бацька, каханне, шчасце, дабро, кветка.

   Мы ўсе павінны берагчы беларускую мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, бо родная мова – гэта душа нашага народа, памяць продкаў і вялікі нацыянальны скарб.