Папулярызацыя беларускай мовы
Тыдзень беларускай мовы
Этнаграфічны куток "Беларуская хатка"
Урок беларускай мовы
Тыдзень беларускай мовы
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. З 17 па 21 лютага 2024 г. ў дзяржаўнай установе адукацыі “Спецыяльная школа-інтэрнат г. Ваўкавыска” прайшоў тыдзень роднай мовы пад назвай “Сэрцам роднага слова краніся”.
Пачаўся тыдзень 17 лютага з экскурсіі вучняў 6-12 класаў названай установы адукацыі ў горад Гродна, на адну з ціхіх і ўтульных вулачак горада, дзе размясціўся музей, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль ўсё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але ўсе творы якога былі прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы - Максіма Багдановіча. Апавяд экскурсавода на мілагучнай беларускай мове, атмасферная абстаноўка XIX стагоддзя, мноства сямейных фотаздымкаў і асабовых лістоў ўразілі і зачаравалі вучняў. Яны змаглі душой дакрануцца да лірычнай творчасці паэта.
19 лютага ў школе-інтэрнаце прайшла ўрачастая лінейкі, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Яны імкнуліся на перапынках, паміж сабой, па магчымасці, на ўроках і пасля іх размаўляць па-беларуску. Навучэнцы не проста размаўлялі на роднай мове, але і намалявалі адно слова, якое здзівіла ці ўразіла іх, або проста падабаецца яго гучане.
У аўторак, 20 лютага, згодна плана мерапрыемстваў тыдня роднай мовы, у кабінеце патрыятычнага выхавання быў арганізаваны конкус чытальнікаў “Гучы ў вяках, маё роднае слова”. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама прачыталі творы сучасных аўтараў. Шчырыя і прачулыя словы гучалі пра важныя святыні кожнага чалавека: Радзіму, мову, бацькоў, сям’ю. Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы, сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання.
Закончыўся тыдзень 21 лютага адзіным урокам роднай мовы “Сэрцам роднага слова краніся”. На ўрачыстым мерапрыемстве навучэнцы змаглі пачуць жывое беларускае слова, далучыцца да скарбаў нацыянальнай культуры, да яе каранёў і вытокаў. Беларускае слова, родная мова – гэта тое, што сёння яднае прадстаўнікоў розных пакаленняў. Дзякуючы асаблівай зацікаўленнасці кожнага ўдельніка, тэматычны тыдзень атрымаўся эмацыянальна-ўзнёслым, з выразным патрыятычным гучаннем.