Тыдзень роднай мовы
21 февраля 2024
Ну вось і закончыўся тыдзень роднай мовы ў нашай ўстанове. 21 лютага прайшоў адзіны урок “Сэрцам роднага слова краніся”. На ім навучэнцы змаглі пачуць жывое беларускае слова, далучыліся да скарбаў нацыянальнай культуры, да яе каранёў і вытокаў. На працягу ўсяго урока гучалі фальклорныя і сучасныя песні, вучні чыталі вершы вядомых беларускіх аўтараў, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Міжнароднага Дня роднай мовы.