Міжнародны дзень роднай мовы
19 февраля 2024
Любоўю Беларусь мы здолеем сагрэць,
Радзімая зямля – майго жыцця аснова!
Не дай памерці нам, не дай нам анямець,
Мы будзе жыць датуль, пакуль жывая мова…
Сёння, 19 лютага, дзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Спецыяльная школа-інтэрнат” пачаўся з урачастай лінейкі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
На працягу дня вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Яны імкнуліся на перапынках, паміж сабой, на уроках і пасля іх размаўляць па-беларуску. Але яны не проста размаўлялі на роднай мове, а адно со слоў, якое здзівіла ці ўразіла, а магчыма проста падабаецца яго гучане, вучні намалявалі. А ў канцы дня аформілі выставу з малюнкамі “Размаўляй са мной па-беларуску”.