Калядкi

13 января 2024
Калядкi

    Каляды-гэта народнае зiмовае свята нашых продкау. Калядавалi звычайна больш за тыдзень. Каляды пачыналiся са святочнай вячэры, якая называлася «шчодрая куцця», бо абавязкова на стале была традыцыйная абрадавая салодкая каша-куцця. У госцi прыходзiлi калядоушчыкi. Яны спявалi песнi з вiншаваннямi и пажаданнямi дабрабыту i шчасця гаспадарам, абдорвалi iх рознымi прысмакамi.
Лiчылася, як правядзеш Каляды, такiм увесь год будзе. Таму усе спявалi, танцавалi, весялiлiся, частавалi адзiн аднаго i хадзилi у госцi.
Калядоўшчыкі па хатах ходзяць,
Словы добрыя для ўсіх знаходзяць.
Фальклорнае свята "Калядкі" прайшло сёння ў нашай установе. Вучні 9 класа з песнямі і пажаданнямі дабрабыту прайшлі па ўсіх кабінетах. Непаўторны настрой свята панаваў у час прадстаўлення.