Этнаграфiчны куток "Беларуская хатка"

18 мая 2023
Этнаграфiчны куток

Выхаванне патрыятычных пачуццяў пачынаецца з маленства. Таму, 18 мая, у сусветны  дзень музеяў, этнаграфiчны куток "Беларуская хатка" гасцiнна адчынiў дзверы для наведвальнiкаў. Навучэнцы школы-iнтэрната мелi магчымасць трапiць у быт нашых продкаў, пачуць мiлагучнае беларускае слова, прыняць удзел у народных гульнях.