Экскурсия в Музей М.Багдановича

17 февраля 2024
Экскурсия в Музей М.Багдановича

 

  17 лютага вучні 6-12 класаў нашай установы адправіліся на экскурсію ў горад Гродна. Вандроўка адбылася на пярэдні тыдня беларускай мовы, які будзе арганізаваны ў школе-інтэрнаце з 19 па 22 лютага.
     Іх шлях ляжаў на адну з ціхіх і ўтульных вулачак Гродна, дзе размясціўся музей, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль ўсё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але ўсе творы якога былі прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы - Максіма Багдановіча. Яго творчасць - каштоўны набытак духоўнай культуры нашага народа. Усё сваё кароткае жыццё ён аддаў служэнню свайму народу.
     Апавяд экскурсавода на мілагучнай беларускай мове, атмасферная абстаноўка XIX стагоддзя, мноства сямейных фотаздымкаў і асабовых лістоў ўразілі і зачаравалі вучняў. Яны змаглі душой дакрануцца да лірычнай творчасці паэта.