Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2026
Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы! Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць.

Беларуская мова — гэта душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.

Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай ўстанове заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў пад дэвізам: «Мову матчыну шануй”. З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў быў складзены план тыдня.

Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы: выстава малюнкаў " Мова - душа народа", конкурс чытальнікаў " Гучы ў вяках, маё роднае слова", мерапрыемства "Сэрцам роднага слова краніся", акцыя "Пагавары сам мной па-беларуску", дзень беларускіх гульняў, пазнавальныя перапынкі “Знаўцы беларускай мовы” і інш.